Важкі намалот
Яшчэ адзін камбайнавы экіпаж-тысячнік днямі з’явіўся ў нашым раёне.
Намалот у тысячу тон скарыўся камбайнерам Мікалаю Лебядзінскаму і Віктару Вянгуры з адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына”. Цяпер у гэтай гаспадарцы ўжо два камбайнавыя экіпажы-тысячнікі і чатыры вадзіцелі, якія перавезлі больш тысячы тон зерня.