Памяці Віктара Цоя
Музычная вечарына “20 гадоў без Цоя” адбылася ў Жыткавіцкай школе мастацтваў.
Перад прысутнымі выступіла група “Гастраном” Жыткавіцкага ПТВ-182. Канцэрт, што літаральна захапіў гледачоў і слухачоў ва ўзросце ад 12 да 60 гадоў, доўжыўся каля дзвюх гадзін. Музыканты выканалі звыш 20 твораў з музычнай спадчыны легендарнага Цоя, а таксама песні на ўласныя вершы.