На прыватныя загоны
На прыватныя загоны завярнула з грамадскіх палеткаў збожжаўборачная тэхніка гаспадарак.
У гэтыя дні сельгаспрадпрыемствы не толькі заканчваюць уборку збажыны на сваіх палях , але і актыўна дапамагаюць справіцца з гэтай работай вяскоўцам. Ужо тэхнікай гаспадарак абмалочана больш трохсот гектараў зерневага кліна прыватных гаспадароў. На іх сабрана амаль тысяча тон зерня. Тым самым прыватны сектар унёс свой уклад-прыбаўку ў вагу сёлетняга грамадскага каравая раёна.