НА АПАРАТНАЙ НАРАДЗЕ

Апаратную нараду правёў у панядзелак, 13 верасня, старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Какора. Разгледжаны актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна.


Напачатку нарады звярталася ўвага на выкананне заканадаўства па арганізацыі нерэгулярных пасажырскіх міжгародніх перавозак, якія ажыццяўляюць прадстаўнікі малога бізнесу, увядзенне дадатковых рэйсаў, каб значна і якасна пашырыць паслугі ў галіне перавозак пасажыраў аўтапрадпрыемствам №16.


Па інфармацыі першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А. Наўныка, у аграпрамысловым комплексе раёна выконваюцца ўсе віды восенькіх палявых работ. Звярталася ўвага на павелічэнне тэмпаў сяўбы — штодзённа 700 гектараў плошчаў неабходна засеяць, каб захаваць аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Практычна ва ўсіх гаспадарках распачата копка бульбы і адначасова вядзецца корманарыхтоўка. Добры ўраджай кукурузы на палетках — сведчанне таго, што ў раёне будзе створаны належны запас спажыўнага корму.


Кіраўнік раёна заклікаў ўпраўленне сельскай гаспадаркі і ўсіх сельгасвытворцаў скарыстаць выдатныя пагодныя ўмовы і спрыяльны час для выканання ўсіх відаў сельгасработ. Асаблівая ўвага павінна быць нададзена вытворчасці малака, якая прыносіць значныя прыбыткі сельгасвытворцам.


Намеснік старшыні райвыканкама У. Быстрэнка праінфармаваў аб выкананні прагнозных паказчыкаў у галіне будаўніцтва, акцэнтавалася ўвага на вядзенні рамонтных работ на сацыяльна значных аб’ектах у аграгарадках, а таксама вырашэнні цэлага кола актуальных праблем у жыллёва-камунальнай сферы.


Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама В.Рагалевіч, дасягнуты пэўныя станоўчыя зрухі ў выкананні заканадаўства аб абавязаных асобах. Аднак ёсць яшчэ выпадкі нявыхаду на працу асобнымі бацькамі, якія павінны вяртаць дзяржаве сродкі за ўтрыманне іх дзяцей у дзяржаўных установах.


На нарадзе абмеркаваны арганізацыйныя пытанні ўдзелу раёна ў этнафестывалі “Покліч Палесся”, які пройдзе ў пятніцу і суботу ў аграгарадку Ляскавічы. Размова ішла і аб прадухіленні злачынстваў сярод непаўналетніх — іх рост сёлета зарэгістраваны на тэрыторыях Чырвоненскага сельскага і Тураўскага гарадскога Саветаў. На думку кіраўніка раёна, прычына тут адна — ёсць шэраг недапрацовак у прафілактычнай рабоце розных структур. Як асабліва значная праблема стан злачыннасці непаўналетніх будзе разгледжана ў хуткім часе на пасяджэнні райвыканкама.


Намеснік старшыні райвыканкама С. Таболіч акцэнтаваў увагу на вяртанні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых аб’ектаў, а таксама выкананні прагнозных паказчыкаў ва ўсіх галінах эканомікі раёна.


Дырэктар КУП “Жыткавіцкі камунальнік” А. Савосценка праінфармаваў аб падрыхтоўцы сістэм ацяплення да працы ў асенне-зімовы перыяд і нарыхтоўцы ўсіх відаў паліва, вядзенні рамонтных работ.


Звярталася на нарадзе ўвага на недапушчальнасць спальвання расліннасці і смецця насельніцтвам у межах райцэнтра і населеных пунктах — гэта шкодна адбіваецца не толькі на экалогіі, але і на здароўі людзей. Адпаведным службам даручана кантраляваць гэтую сітуацыі, прыцягваць да адказнасці арганізатараў такіх палаў. Разгледжаны таксама пытанні супрацьпажарнай бяспекі і праваахоўнай тэматыкі.


У. МІКАЛАЕЎ.

На апаратнай нарадзе

Шэраг актуальных пытанняў жыццядзейнасці раёна разгледжана на апаратнай нарадзе, якую ў панядзелак правёў старшыня райвыканкама Мікалай Какора.


Найперш быў зроблены аналіз дзейнасці па зваротах грамадзян. Падкрэсліваючы важнасць гэтай работы, Мікалай Какора слушна заўважыў, што па кожнаму звароту патрэбна канкрэтна і дасканала разбірацца, ад гэтага ў значнай ступені складаецца давер насельніцва да ўлады.


У цэнтры сур’ёзнай увагі былі і пытанні, якія звязаны з выкананнем прагнозных паказчыкаў. Разгледжаны на нарадзе і ход выканання праграмы будаўніцтва жылля і іншых аб’ектаў сацыяльнага прызначэння, рамонтных работ у жыллёва-камунальнай сферы, навядзення парадку на гэтых аб’ектах. Кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу прысутных на безумоўным выкананні сацыяльна-значымых праграм.


Выкананне прагнозных паказчыкаў, павелічэнне вытворчасці малака, перавод статка на стойлавае ўтрыманне, правядзенне ў аптымальныя тэрміны азімай сяўбы — асноўныя задачы, што пастаўлены на цяперашні час перад працаўнікамі вёскі.


На нарадзе таксама былі заслуханы інфармацыі аб стане работы ў адукацыі і культуры, спорту і турызму, маладзёжным руху. Не засталася без увагі і дзейнасць праваахоўных органаў, а таксама аддзела па надзвычайных сітуацыях.


Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.