Давяраюць дэпутату

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях правяла ў Мілевіцкай выбарчай акрузе старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Рамановіч.


На прыёме ў дэпутата вяскоўцы агучылі нямала пытанняў. У прыватнасці, людзей хвалявалі такія праблемы, як акультурванне выпаса для прыватных рагуль, завоз матэрыялаў для рамонту агароджаў, развіццё ўласных гаспадарак і іншае. Тое, што на прыёме пабывала нямала мясцовых жыхароў, з’яўляецца прамым сведчаннем: людзі давяраюць свайму дэпутату. Ніна Мікалаеўна ўжо неаднойчы канкрэтнымі справамі даказвала сваім выбаршчыкам пры вырашэнні іх пытанняў. Менавіта дзякуючы ініцыятыўнасці дэпутата ў Мілевічах была адрамантавана сістэма водазабеспячэння населенага пункта.


Падрыхтавалі карэспандэнты “НП”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.