Тон у працы
Тон у працы задае механізатар ААТ “Тураўшчына” Міхаіл Матарас сваім калегам.
Плённа папрацаваў гэты механізатар на касьбе траў і на прасаванні сена падчас сёлетняй кормаздабываючай кампанні. Цяпер асноўны клопат Міхаіла Віктаравіча — прасаванне саломы. І тут ён на першых ролях. Агульны здабытак Міхаіла Матараса запрасаваная амаль тысяча тон сена і саломы. Менавіта дзякуючы старанню такіх як Матарас, у таварыстве салома практычна на палетку не залежваецца. Яна ўбрана з плошчы больш чым пяцьсот гектараў, у сцірты яе пастаўлена амаль тысяча тон.
С. БЕЛКА.