Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся
Заўтра наша краіна адзначыць сваё галоўнае свята — Дзень Незалежнасці. Якое значэнне мае гэтае свята для жыткаўчан? Адказаць на гэтае пытанне карэспандэнты раёнкі прапанавалі жыхарам раённага цэнтра.
Валянціна Яўсейчык, загадчыца дзіцячай бібліятэкі: — Для мяне Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, як і для кожнага жыхара краіны, гэта светлае і радаснае свята. Таму што жыць у вольнай і незалежнай краіне — гэта ганарова для яе грамадзян. Кожная свабодная дзяржава клапоціцца аб дабрабыце сваіх жыхароў. Асабіста мяне радуе, як у нашай краіне ажыццяўляецца адукацыя моладзі. У маёй сям’і тры студэнты. Кожны з іх выбраў не толькі спецыяльнасць, але і форму навучання. Да таго ж на адукацыю дзяржавай выдаткоўваюцца вялікія грошы з бюджэту. Права выбару — гэта толькі магчыма ў свабоднай і незалежнай дзяржаве.
Падрыхтавалі: С. БЕЛКА, А. КІЦУРА.