Рыхтуюцца да прафесійнага конкурсу майстэрства
Добрай традыцыяй у трэсце “Гомельсаўгасбуд” стала правядзенне сярод падначаленых яму структурных падраздзяленняў штогадовага прафесійнага конкурсу майстэрства муляроў.
Як вядома, у гэты трэст уваходзіць і Жыткавіцкая перасоўная механізаваная калона №76, на базе якой конкурс будзе праведзены сёлета ў другой дэкадзе ліпеня.
Муляры будуць дэманстраваць сваё майстэрства і прафесіяналізм на 60-кватэрным доме, які ўзводзіцца ў мікрараёне Азёрны нашага райцэнтра. Крытэрыем паспяховай работы стануць як кубатура пакладзеных блокаў, так і высокая якасць работ. Між іншым, у мінулым годзе пры правядзенні гэтага конкурсу ў суседнім Петрыкаве муляры нашага ПМК-76 занялі другое месца. Так што зараз яны поўныя рашучасці быць першымі, бо дома, як вядома, і сцены дапамагаюць…
С. ВЕЧАРОВЫ.