Прыбаўка за кошт Замкавай гары
У Тураўскім краязнаўчым музеі ў асноўным і навукова-дапаможных фондах усіх налічваецца 19211 экспанатаў. Штодзённа выстаўляецца прыкладна іх 2 тысячы, астатнія знаходзяцца ў запасніках.
За 6 месяцаў 2010 года колькасць наведвальнікаў у параўнанні з адпаведным перыядам 2009 года вырасла на 550 чалавек. Адна з прычын такой прыбаўкі — адкрыццё экспазіцыі “Замкавая гара” ў ліпені 2009 года. Дарэчы, зараз на гары шпаркімі тэмпамі вядуцца новыя работы — пракладваюцца новыя дарожкі да помніка Кірылу Тураўскаму.
За студзень-чэрвень бягучага года ў краязнаўчым музеі было праведзены 172 экскурсіі. Сярод групавых і індывідуальных наведвальнікаў у пераважнай большасці жыхары Беларусі. Але ёсць таксама госці з Расіі, Украіны, Польшчы.