«Мы робім крыху лепш тое,што і астатнія»

Фермерская гаспадарка Міхаіла Шруба ўтварылася 15 сакавіка 1993 года — якраз у той час на Гомельшчыне з’явіліся першыя фермеры — гаспадары новай фармацыі. За непрацяглы час з невялікага сямейнага прадпрыемства яна ператварылася ў буйнога вытворцу сельскагаспадарчай прадукцыі. Сёння сялянская гаспадарка Міхаіла Шруба — вядома не толькі ў Беларусі. Яна неаднаразова станавілася пераможцам шматлікіх конкурсаў, якія наладжваліся ў вобласці і рэспубліцы, чатыры разы прызнавалася лепшай сялянскай фермерскай гаспадаркай Беларусі.

Заўважым: гаспадарка, якая карыстаецца толькі некалькімі працэнтамі сельгасугоддзяў Жыткаўшчыны, амаль на трэць папаўняе раённую выручку ад рэалізацыі прадукцыі. А нядаўна таленавіты кіраўнік і мясцовыя жывёлаводы паказалі яшчэ адзін прыклад усёй краіне як трэба гаспадарыць на нашай зямлі: у Хільчыцах пабудаваны сучасны свінагадоўчы комплекс, дзе асвоены прагрэсіўныя еўрапейскія тэхналогіі. У выніку — лепшы ў Рэспубліцы Беларусь паказчык па прадуктыўнасці.


Менавіта гэты аспект стаў асноўным, калі я выбіраўся да Шруба. Хацелася расказаць чытачам пра перадавы вопыт землякоў. Не пашкадаваў: даведаўся ад кіраўніка сялянскай гаспадаркі, для якога фермерства — аснова жыцця, вельмі шмат цікавага. Сама ж размова пачалася здалёку, з разваг М.Р. Шруба што лепей: фермерская гаспадарка ці буйное прадпрыемства-вытворца сельгаспрадукцыі. Што застанецца ў будучыні? Як трэба сёння працаваць на зямлі? Ці рэальна арганізаваць з нуля прыбытковы бізнес на зямлі?


Думаю, што развагі ўладальніка звання Ганаровы прадпрымальнік Рэспублікі Беларусь Міхаіла Шруба, будуць цікавыя не толькі тым, хто цесна звязаны з сельскай гаспадаркай.


 Будучыня — за прыватным сельскагаспадарчым бізнесам


 Мне часта задаюць гэтае пытанне, хоць я не з’яўляюся экспертам у гэтай вобласці. Я ўсяго толькі селянін, які займаецца зямлёй, толькі вось меркаванне сваё маю. Лічу, што будучыня ў нас за прыватным сельскагаспадарчым бізнесам. А вось у якім фармаце ён будзе развівацца, залежыць ад шматлікіх фактараў.


Напрыклад, лічу, што займацца садоўніцтвам і мець сад плошчай у 300 га — гэта бесперспектыўны занятак. Чаму? Таму што там трэба вытрымаць тры-чатыры прыступкі кантролю, каб прадукт дайшоў да спажыўца. Натуральна, за гэты час яблык могуць пашкодзіць, ён будзе дрэнна захоўвацца. А калі маеш 5-10 га плошчаў, занятых садам, калі адна сям’я працуе, толькі некалькі працаўнікоў, што дапамагаюць, атрымаеш больш кіраванае прадпрыемства.


Прывяду яскравы прыклад з вопыту Польшчы. Там невялікія сады, і пры гэтым краіна займае першае месца ў Еўропе па садоўніцтве, ураджаю ягадных культур і г.д. Ёсць, канешне, там і буйнейшыя сады, але кожны буйны праект патрабуе значных высілкаў па распрацоўцы сістэмы кіравання. Нярэдка ж атрымліваецца і так, што сістэма кіравання і кантролю становіцца даражэйшай, чым тыя перавагі, якія дае сама буйная вытворчасць.


Возьмем вытворчасць збожжа, то ў гэтым накірунку на 50 га няма чаго рабіць, таму што ні сярпом не прыбярэш і камбайн не купіш. Проста не хопіць сродкаў. А вось вытворчасць бульбы можна наладзіць і працаваць мэтанакіравана і эфектыўна мінімум на 30-50 га, можна і 300 га.


У нас шмат штампаў


У нас, ведаеце, шмат пакуль штампаў… Гаворачы — якая ў нас павінна быць вытворчасць буйная або дробная? — часта ў нас атаясамляюць буйнае з грамадскім або дзяржаўным, а дробнае з прыватным. Але хто сказаў, што буйнае не можа быць прыватным?


Дапусцім, у мяне ёсць калега ў Галандыі, які мае 250-300 га зямлі, вырошчвае 15 тысяч тон бульбы. Скажыце: гэтае буйнае або дробнае прадпрыемства? Параўнайце з любым раёнам у нашай краіне. Раён цалкам не вырошчвае 15 тыс. тон бульбы…


Або, дапусцім, ёсць нарматывы, паводле якіх эфектыўна працуе ферма, якая на аднаго працаўніка вырабляе 500 тон малака, на два працаўнікі — 1000 тон. Што я маю на ўвазе? Да гэтых вось штампаў: буйное—дробнае, эфектыўная—неэфектыўная адпаведна статусу вытворчасць — трэба ставіцца вельмі асцярожна. Буйная вытворчасць тэхналагічна і арганізацыйна мае перавагі, але ізноў жа яна ж мае і свае недахопы. У любым выпадку, упэўнены: буйная вытворчасць на прыватнай аснове і прыватных інтэрасах будзе працаваць больш эфектыўна, чым дзяржаўная, дзе ўсе, уключаючы кіраўніка, працуюць па найме. Гэта ўжо ўстойлівы пункт гледжання, маё перакананне. Жыццёвая практыка даказвае, што так яно і ёсць на самай справе.


Іншае пытанне: як да гэтага перайсці — хутка або павольна? Вядома 10-15 гадоў для чалавечага жыцця гэта шмат, але для гісторыі, кажуць, — гэта імгненне. Толькі мне здаецца, што мы трохі замарудзілі гэты працэс, яго рэальна ажыццявіць хутчэй.


Каму даць зямлю?


Ёсць людзі — сапраўдныя сяляне. Якія любяць зямлю. Трэба даць зямлю тым, хто жадае, і там, дзе яны жадаюць працаваць. Няхай чалавек пачне з 5 га, можа, хтосьці і спыніцца на гэтым. Можа, хтосьці папросіць заўтра 50 га, паслязаўтра 500 га. Пытанне “як?” гэта зрабіць, калі ўсе раптам заўтра папросяць зямлю, каму даваць?


Тыя, хто папросяць, будуць не проста людзі з вуліцы, гэта будуць прафесіяналы, якія напрацавалі першапачатковы капітал. Але тады і варта прадаваць на конкурсах — хто больш заплаціць. Размова ж не ідзе аб 30 сотках для выжывання, для таго, каб пракарміць дзіця-студэнта, гаворка ідзе аб бізнесе. У гэтым выпадку зямля патрапіць да таго, хто больш заплаціць. Гэта значыць, яна ўмоўна спачатку патрапіць бясплатна, а калі будзе ўведзена ў бізнес і будзе цвёрдая канкурэнцыя — будуць за яе дорага плаціць. Калі няма жадаючых — аддаваць трэба, як аддаваў Сталыпін ды яшчэ даваў крэдыт, які фактычна быў беззваротны, даваў некалькі гектараў лесу. І яшчэ шмат чаго.


Часам і так трэба даваць зямлю. Таму што, у выніку, мы на гэтай жа зямлі марнуем больш, трацім на падтрымку эфектыўна слабых гаспадарак. Так, часам мы марнуем больш, седзячы як сабака на сене, на гэтым кавалку зямлі.


 “Зямля — гэта праблема…”


Я маю шырокі круг зносін і ведаю, што адной з галоўных праблем сярод маіх калег з’яўляецца атрыманне зямлі. Ды і не трэба абыходзіць маю гаспадарку: яна даўно вырасла з гэтых штонікаў, у нас у абарачэнні 800 га пашы і 800 га сельгасугоддзяў, фактычна 1600-1800 га рэальна мы апрацоўваем. Мы ўжо даўно і па патэнцыяле, і кадраваму, і тэхналагічнаму, і тэхнічнаму здольныя працаваць на вялікіх землях. Нам бы павялічыць свае плошчы… Гэта, аднак, пакуль не атрымліваецца. Але ж мы ніколі на гэтым не зацыкліваліся. Я нават ніколі не пісаў афіцыйных лістоў, зыходзячы з аднаго доваду: на афіцыйны ліст трэба даваць афіцыйныя адказы, напружвацца, асабліва калі ёсць асаблівая прычына, каб зямлю не даць….


Прадпрыемствам сельскагаспадарчай галіны складаней кіраваць, чым прадпрыемствам, скажам, прамысловым. Таму што нельга зачыніць прахадную, нельга нацягнуць тэрыторыю дротам, нельга ўсталяваць прапускную сістэму, паставіць вахцёра і кантраляваць: прыйшоў — не прыйшоў. Ды і шмат тут залежыць ад надвор’я.


Фермераў трэба падтрымліваць, ды і перакананы, што ўмовы гаспадарання павінны быць роўнымі…


З еўрапейскага вопыту


 Есць сістэма кіравання, якая распрацавана спецыяльна для буйных прадпрыемстваў. Дапусцім, мы вырошчваем цыбулю на 50 га, можам вырошчваць і на 500 га, гэта не праблема. Для гэтага трэба арэнда зямлі, арэнда будынкаў. Прывяду прыклад з еўрапейскай практыкі. 250 га бульбы трэба атрымаць, сваёй зямлі толькі 30-50 га, астатняе трэба арандаваць. Прычым, фермер арандуе кожны год у новым месцы. Гэта выгадна ўсім. Яго сусед, у якога 50 га, займаецца толькі бульбай, а другі сусед займаецца толькі морквай. Кожны год яны абменьваюцца ўчасткамі. У выніку захоўваецца севазварот. Для таго, каб скласці дамову субарэнды і арэнды, памяняцца ўчасткамі, ім не трэба чакаць рашэнне ўладаў. Яны дамовіліся, замяніліся, таму што з’яўляюцца ўласнікамі або поўнаўладнымі арандатарамі. Такім чынам, можна пасеяць на 5 тыс. га адну культуру, гэта зрабіць куды прасцей, чым вырошчваць на 1тыс. га некалькі культур. Лягчэй быць добрым спецыялістам у адной справе, у вузкаспецыялізаванай вытворчасці, якой вельмі добра кіраваць, хоць яна можа быць і даволі буйнай. Можна вырошчваць сотні тысяч тон цыбулі і кіраваць адносна невялікімі сіламі.


Якая культура выгаднейшая?


З іншага боку, ёсць перавага і ў структур міжгаліновых. Імі цяжэй кіраваць, яны павінны быць меншымі (тыпу нашай гаспадаркі). Няхай яны меней эфектыўныя, затое больш устойлівыя: неўраджай адной культуры кампенсуецца ўраджаем іншай. Таксама самае з цэнамі, выгода для пакупніка. Ён прыехаў да нас не толькі, да прыкладу, за агурком, а загрузіць і капусту, і моркву, і бульбу. Гэта актуальна ўзімку, калі з Віцебска або Магілёва райспажыўтаварыства едзе атрымліваць чатыры тоны прадукцыі ў асартыменце, інакш прыйшлося б рабіць чатыры рэйсы. Вось такім чынам мы працуем сёння. Хоць на Захадзе ёсць спецыялізаваныя структуры.


Калі мяне пытаюць, а якая ж культура выгадней, я адказваю, што няма культуры абсалютна выгаднай.


Мы павінны проста рабіць лепей тое, што робяць астатнія…


Калі казаць аб агародніцтве, то яно ў Беларусі ў большай частцы знаходзіцца ў прыватных руках. Найперш, у насельніцтва, якое трымае асабістыя гаспадаркі. Па-другое, гэта мае калегі, фермерскія гаспадаркі. Яны вельмі абачліва рэагуюць на рынак. Сёння цыбулю выгадна вырасціць, у наступным годзе не вельмі. І, дарэчы, гэтыя ваганні ёсць вынік можа быць не зусім цывілізаванай рэакцыі на гэтыя змены, “хібы рынка”. Трэба вучыцца рэагаваць.


Факт застаецца фактам — няма абсалютна выгаднай культуры і няма абсалютна невыгаднай. Калі я працаваў у Нацбанку, кіраваў буйнай гаспадаркай, была такая ідэя знайсці культуру, якую будзем вырабляць толькі мы і на гэтым мы будзем канкурэнтназдольныя. Усё гэта пустыя словы, аб гэтым можа марыць толькі які-небудзь селянін, які атрымаў 2-3 га зямлі, выгадаваў жэньшэнь і 3-4 гады пражыў на гэтым і зарабіў свае капейкі.


Мы ж, арганізоўваючы буйнае прадпрыемства, павінны крыху лепш рабіць тое, што робяць астатнія ў той жа частцы.


Наша спадчына


Наша сялянская гаспадарка плануе, будзе займацца і надалей гадоўляй буйной рагатай жывёлы. Такі ж занятак нам дастаўся ў спадчыну! Вы ж ведаеце, што ў нас была бяда і прыйшлося з-за захворвання на туберкулёз вывесці з абароту ўсю жывёлу цалкам. Адбылося гэта таму, што метады кантролю за гэтай праблемай аказаліся неэфектыўнымі.


Хачу заўважыць, што мы часова адмовіліся ад жывёлагадоўлі не з-за закулісных сцверджанняў, што гэты накірунак, маўляў, быў нерэнтабельным. У нас малако было рэнтабельнае на 40 адсоткаў. Ад малочнай жывёлагадоўлі мы адмовіліся часова толькі з-за гэтых праблем. Адзінае, што я не хацеў пакідаць праблему, не вырашаючы яе радыкальна…


Пасля таго, як мы адрэзалі такую тоўстую лусту, як даходы ад малочнай галіны, перад намі стала вострае пытанне: гаспадарка страціла палову свайго патэнцыялу адразу, раптоўна. Як выжыць?


Я не перабольшу, калі скажу, што для некаторых гаспадарак гэта быў бы смяротны прысуд, катастрофа. Вельмі ж цяжка перажывалася, бо ўжо тады мы выйшлі на 6200 кг малака на карову. А гэты, на жаль, паказчык дагэтуль непад’ёмны ў раёне.


Мы надта перажывалі сваю бяду. Але потым я сабраў людзей і сказаў: перастаём гараваць, давайце на гэта ўсё паглядзім іначай. Перад намі жыццё паставіла вельмі цяжкую і цікавую задачу. Давайце паставімся да гэтага як да кіраўнічай задачы. Мы ж планавалі завяршыць будаўніцтва новага комплексу, пабудаваць малочны цэх і прыступіць да будаўніцтва свінакомплексу — гэта было тады ў планах. Перад намі складаны выбар: аднаўляць пагалоўе БРЖ або будаваць свінакомлекс. Што выбраць? У любым выпадку, нам прыйдзецца крэдытавацца. Прыйшлося ж здаць кароў на мяса, палову кошту страціць…


Бяда падштурхнула разводзіць свіней


У гэтым была адна бясспрэчная перавага. Тое, што яна, так скажам, абаротлівая: за год двойчы свінню можна адкарміць і здаць. А калі мы купім цёлак, у нас на дагадоўванне затраціцца мінімум тры гады. Мы палічылі, што гэтую «ямачку» можам і не пераскочыць, нам трэба адразу «зрабіць два скачкі». У выніку было прынята рашэнне рэалізаваць пакуль адзін праект — будаўніцтва свінакомплексу.


У рэкордна кароткія тэрміны, крыху больш чым за паўгода, мы пабудавалі свінарнік. Быў дакладны разлік. Пакуль расла жывёла, на працягу паўгода мы паставілі другую чаргу. Калі б мы сарвалі ўвод на дзва-тры тыдні, ці не дай Бог, месяц, у нас усё б пайшло наперакасяк. Тут такая тэхналогія вельмі шчыльная, што мы не можам ні на адзін дзень спыніцца. У нас няма запасных. І ў гэтым адна з пераваг гэтага комплексу.


Ужо мінуў час, два гады. Увесь мінулы год, дакладней, дзесяць месяцаў адпрацавалі на прадукцыю, бягучы год цалкам атрымліваем прадукцыю. І слава Богу, жыццё паказала, што мы не памыліліся.


Цяпер думкі аб нашых перспектывах, рэсурсах


Калі заўтра гаспадарка вернецца да разводу буйной жывёлы, то не зможа вырасціць збожжа для свінагадоўлі. Цяпер жа забяспечваем свінакомплекс збожжам уласнай вытворчасці. Мы можам, канешне, купляць збожжа, у гэтым кірунку можна, вядома, працаваць, калі не дадуць зямлю, але тады ўзнікае пытанне — колькі, як. Мы такія-сякія спробы робім у гэтым кірунка, але што атрымаецца, паглядзім.


Жывёлагадоўляй буйнай рагатай жывёлы мы будзем займацца. Ці гэта будуць каровы, ці то гэта цёлкі, ці то галшціны — шукаем варыянты. Не такія ў нас планы, каб узяць і адрэзаць. Мы не можам не займацца жывёлагадоўляй, таму што гэта традыцыйны для нашай мясцовасці занятак. Усё ж ёсць для гэтага. 12 памяшканняў, з іх больш паловы новых. Грошы ўкладзеныя. У нас новы “ягуар”, 400 тысяч з лішнім даляраў каштуе. Мы за яго плацім крэдыты, лізінгі. У нас шмат іншай тэхнікі, якая павінна працаваць…


У прынцыпе, мы маглі б сёння абыйсціся без буйной жывёлагадоўлі, але гэта проста было б неразумна. І мне, як кіраўніку, трэба думаць аб росце прадпрыемства, аб развіцці, пашырэнні, аб дабрабыце працаўнікоў. Якім шляхам гаспадарка пойдзе — гэта залежыць ад нас, ад тых праектаў, якія ўжо ёсць. Адмаўляцца ад гэтай тэмы нельга.


Выгадней укладваць грошы ў фермерскую гаспадарку


Я на ўсіх узроўнях спрабую давесці, што з пункта гледжання дзяржавы выгадней ёй укладваць грошы ў нас, таму што мы выкарыстаем іх больш эфектыўна. Можа быць, варта тую ж зямлю нам аддаваць, бо мы на працягу апошніх трох гадоў атрымліваем ураджайнасць збожжа больш 50 цэнтнераў з гектарара разам з кукурузай. А нашы калегі, што маюць землі куды лепшыя, не могуць, у іх не атрымліваецца такі ўраджай. Але гэта не значыць, што ім трэба, вобразна кажучы, паадбіваць рукі і знішчыць жаданне працаваць. У дзяржавы вельмі шмат магчымасцяў, каб выправіць вось гэтую калізію. Свінакомплекс з’явіўся толькі таму, што мы не маглі пашыраць колькасць зямлі, якая ў нас знаходзіцца ў севазвароце.


Свінакомплекс можа працаваць цалкам на прывазных кармах. Таму мы яго і будавалі.


А для жывёлагадоўлі трэба мець уласны якасны сілас і сянаж, сена, якія не купіш. Кармы гэтыя трэба выгадоўваць самім. Ды і сэнсу вазіць няма.


Свінагадоўля — новая перспектыўная вытворчасць


Пачалі будаваць комплекс з 2007 года, улетку, у жніўні і ў сакавіку 2008 года паставілі свінаматак, ізноў жа ўлетку пачалі адкорм, а ў 2009 годзе ўжо ў лютым першую партыю рэалізавалі. 785 грам атрымалі штодзённыя прывагі…


Гэта вельмі добры высокі паказчык не толькі для нас, але і ў еўрапейскай зводцы мы будзем у верхняй яе частцы. Гэта і на Захадзе добры паказчык, там нямала прадпрыемстваў, якія маюць значна меншыя вынікі. Гэты паказчык рэальна яшчэ вышэй у нас, у параўнанні з беларускімі комплексамі, таму што ў нас гэты паказчык адлюстроўвае прыбаўленні жывёлы ў вазе пасля адабрання ад свінаматкі да ўбою. Справа ў тым, што мы адымаем парасятак у 21-28 дзён, іншыя сельгасвытворцы гэта робяць па заканчэнні двух месяцаў. Рэальна мы маем каля 800 грам прываг на дзень. Далёка, скажу, не дробязь, і гэта трэба ўлічваць. Калі лічыць па замежным метадзе — ад нараджэння да убою, то мы маем 711 грамаў. Гэта таксама вельмі добры паказчык.


 Як жа ён дасягнуты — лепшы паказчык па Беларусі?


Я па жыцці вучу ўсіх і сам вучуся… Пабудаваць аб’ект нейкі, не значыць — стварыць яго. У выніку будоўля акажацца самым простым, што можна было зрабіць. Трэба яго стварыць. З чаго?


Перш чым закласці першы камень у фундамент, мы знайшлі людзей, якія будуць гэтым займацца. Ды і мы адразу ж падрыхтавалі спецыялістаў на базе еўрапейскіх прадпрыемстваў. Тры работнікі навучаліся за межамі Беларусі спецыяльна для нашага комплексу. І перш, чым прыступіць да гэтай справы, я сам чатыры гады прысвяціў вывучэнню гэтай тэмы. Рознымі спосабамі адбывалася вывучэнне, і шляхам наведвання еўрапейскіх краін, і Канады, і яшчэ шмат дзе давялося пабыць. Самому кіраўніку найперш трэба быць на ўзроўні сучасных ведаў у адаведнай плоскасці…


Далей — тэхналогія. Быў я і ў мазырскай “Зары”. Размаўляў са спецыялістамі, аналізаваў. Зрабіў выснову, што трэба рабіць стаўку толькі на прагрэсіўную тэхналогію. Адпрацаваўшы яе, зможаш казаць аб выніках. Навошта займацца прымітывізмам?


Абралі перадавую, адпрацаваную еўрапейцамі тэхналогію. Яна прадугледжвае абсалютна іншыя падыходы па ўтрыманні і будаўніцтву, чым маюцца ў нашай рэспубліцы.


Дарэчы, свінакомплекс, які выкарыстоўваўся ў Любавічах, і наш — аднолькавыя па прадуктыўнасці. Але там з дзесятак будынкаў, дзве ёмістасці на 400 м3 мазуту, там адміністрацыйны будынак і г.д. У нас жа ўсяго працуе на комплексе 12 чалавек. І гэта разам з тымі людзьмі, якія рыхтуюць кармы. А так дзесяць. Дзесяць чалавек вырабляюць тысячу тон мяса, гэта значыць, адзін чалавек сто тон. Гэта нядрэнны паказчык, безумоўна. Мы маем толькі чатыры будынкі, іх будаўніцтва танней, іх абслугоўваць і эксплуатаваць значна танней. Ацяпленне на комплексе трымаецца на бытавым катле 85 кілават, які працуе ў аўтаматычным рэжыме. Усё. Выдатак, як на ўтрыманне аднаго добрага двухпавярховага катэджа. Усё зроблена рацыянальна. Шчыльнасць жывёлы даволі высокая, але яна ў даволі камфортных умовах, у кожнага ўзросту свая зона, яна агароджаная, у кожнага свой доступ да кармлення.


Павінен сказаць, гэта не эксклюзіўная тэхналогія. Яна даволі распаўсюджаная на Захадзе. Можа быць, мы крышку пазычылі з аднаго досведу, нешта з іншага вопыту перанялі. Нам павязло, што мы знайшлі вельмі прыстойных, граматных партнёраў. Гэта — чэшская інжынерная кампанія, якая нам прапанавала праект, тэхналогіі.


Парода — крок да поспеху


Для таго, каб інтэнсіўна гадаваць жывёлу, трэба мець прыстасаваных свінняў ва ўсіх адносінах. Выбар упаў на французскую мясную пароду. Можна было ўзяць жывёл, таўшчыня шпіку ў якіх складае адзін сантыметр. Гэта мы палічылі не прымальным для нас, бо насельніцтва прывыкла традыцыйна да нармальнай шпікавай праслойкі. Мы ж узялі такі гібрыд, калі пры стандартнай вазе 110 кг таўшчыня шпіка даходзіць да 3 см.


Як паказала практыка, не памыліліся, таму што гэта як раз падыходзіць нашаму спажыўцу. Ды і само мяса ўсярэдзіне не тлустае, а калі хтосьці жадае і сальца падсмажыць, можа гэта ў сваё задавальненне зрабіць.


Справа, зрэшты, не толькі ў гэтым. Справа ў тым, што свінні французскай пароды хутка і эфектыўна растуць, рацыянальна выкарыстоўваюць корм, прыстасаваныя да ўтрымання ў такіх умовах, пладавітасць у іх высокая. Гэта, яшчэ раз падкрэслім, парода, гэта шмат-шмат фактараў.


Для таго, каб іх рэалізаваць, прыйшлося папрацаваць. Мы, дарэчы, перыядычна, для «прыліву новай крыві», купляем некалькі кныроў і свінаматак за мяжой. З Францыі дастаўляюцца кныры спецыяльным аўтамабільным транспартам, а з Чэхіі, дзе ў нашага партнёра свой свінакомплекс, дастаўляюцца свінаматкі.


Наш прадукт — высокаякасны. Адпаведныя гарантыі і цана


Мы атрымліваем якаснае мяса. Тэхналогія кармлення прадуманая для дробязяў. Напрыклад, высакаякасны шрот атрымліваем з Прыбалтыкі, дзе ў нас выдатны партнёр, з якім я асабіста не знаёмы нават. Гэта бізнес, прыстойны бізнес, калі такі партнёр адпраўляе ў іншую краіну некалькі вагонаў без перадаплаты…


Сёння комплекс працуе дакладна, як гадзіннік. Ніхто не мае права доступу на яго тэрыторыю, акрамя тых, хто адказвае за свой участак працы. Там працуюць прафесіяналы. Ім нават забаронена мець у сваёй гаспадарцы свінняў, каб не дапусціць пераносу хвароб (мы выдатна кампенсуем, людзі не пакрыўджаны!). Там сучасны санітарны кардон, спецыяльнае адзенне.


Пагалоўе складае сёння звыш чатырох з палавінай тысяч. Гаспадарка рэалізуе мяса свядома па больш высокім кошту, бо адназначна гарантуем якасць сваёй прадукцыі. Гадаванцаў набываюць шматлікія гандлёвыя сеткі Мінска і рэспублікі — забіраюць у жывой вазе. Выгадней, вядома, самім мець забойны цэх, перапрацоўваць мяса, вырабляць розныя вырабы, і мы ўзмоцнена працуем у гэтым кірунку. Гэта хуткая будучыня.


Цяпер жа актыўна развіваем сваю ўласную гандлёвую сетку. Адчынена крама ў Тураве, яшчэ 2 будуюцца ў Жыткавічах, у суседніх райцэнтрах. Гэта, безумоўна, апраўдае сябе…


Наша размова магла б працягвацца яшчэ доўга, але кіраўніка гаспадаркі штохвілінна даймалі тэлефонныя перамовы: праца ёсць праца. Нягледзячы на гэта, размова атрымалася надзвычай цікавай і карыснай. Перакананы, што яна знойдзе яшчэ свой далейшы працяг у хуткім часе. Бо тут вельмі ўдала рэалізуюцца праекты будучыні, перадавыя прыёмы гаспадарання. Ды і тое, што, як і іншыя сельгасвытворцы, сялянская гаспадарка з’яўляецца гарантам харчовай бяспекі нашага краю і краіны, таксама важны аспект. Пра гэта не варта забывацца…


У. ГАЎРЫЛОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.