Адкрыты новы абеліск

У мінулую суботу ў вёсцы Баравая Юркевіцкага сельскага Савета ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты новы абеліск. На ім выбіты прозвішчы загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны жыхароў вёсак Баравая, Белае, Пясчанікі, Падвосце, а таксама пасёлка Азёрны.


Гэтая важная падзея была прыўрочана да свята вёскі “Родны кут блакітных азёр”, якое ў той дзень ладзілася на тэрыторыі мясцовага Савета. Перад шматлікімі прысутнымі абеліск адкрыла старшыня Юркевіцкага сельсавета Алена Шпакевіч. У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел сакратар сельсавета Надзея Рамановіч, дырэктар Азёрнаўскага цэнтра культуры Уладзімір Субат, айцец Мікалай, дырэктар доследнага рыбгаса “Белае” Мікалай Яраховіч, старшыня суседняга Ленінскага сельсавета Васіль Нямчэня, былы старшыня Юркевіцкага сельскага Савета, жыхарка вёскі Баравая Марыя Ісаева і другія.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.