Стаць афіцэрам
Большае колькасць юнакоў з нашага раёна, якія жадаюць звязаць свой лёс з вайсковай службай у якасці афіцэра. Сёлета стаць курсантам ваеннай акадэміі і ваенных факультэтаў грамадзянскіх ВНУ маюць намер 14 выпускнікоў школ.
Усе яны паспяхова прайшлі выпрабаванні на прафесіянальную прыгоднасць. Цяпер хлопцам застаецца толькі выдатна здаць выпускныя і ўступныя іспыты, каб ажыццявіць сваю мару і стаць афіцэрамі.