Цяжэюць надоі

Цяжэюць надоі на танных зялёных кармах у сельгаспрадпрыемстве “Коленскае”.


Зараз у гаспадарцы дзённы надой ад каровы складае 14,3 кілаграмы, што больш чым на кілаграм леташняга. Валавая вытворчасць малака перавышае ў дзень чатырнаццаць тон, з якіх амаль трынаццаць прадаецца на перапрацоўку. Растуць у “Коленскім” надоі малака не толькі колькасна, але і якасна. Аб гэтым сведчыць высокі паказчык таварнасці малака — 90 працэнтаў, летась ён быў толькі 85, а таксама тое, што большую частку сваёй малочнай прадукцыі мясцовыя жывёлаводы прадаюць перапрацоўшчыкам сортам “экстра”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.