Так трымаць!
У абласным конкурсе чытальнікаў, які ладзіўся 23 красавіка дастойную перамогу атрымала вучаніца Чырвоненскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы Таццяна Чырэц. Юная чытальніца абрала для конкурсу ўрывак з твора свайго земляка, празаіка і публіцыста Уладзіміра Гаўрыловіча “Дзе над горадам лунаюць буслы” з кнігі “Крокі па роднай зямлі” і перамагла ў раённым этапе. А вынікова падрыхтавацца і выступіць у Гомелі і атрымаць Дыплом другой ступені сваёй вучаніцы дапамагла таленавіты педагог Валянціна Мікалаеўна Купрацэвіч ( на здымку разам са сваёй вучаніцай). Віншуем лаўрэата абласнога конкурсу і яе настаўніцу з выдатнай перамогай!
У. МІКАЛАЕЎ.