Шырокае кола актуальных праблем

Шырокае кола актуальных праблем разгледжана на апаратнай нарадзе, якую правёў у панядзелак старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Какора.


Напачатку нарады кіраўнік раёна прадставіў апарату абраную на першай сесіі раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання старшыню раённага Савета дэпутатаў Ніну Рамановіч і назначанага галоўным урачом установы аховы здароўя “Жыткавіцкая ЦРБ” Мікалая Бабенку.


Далей адбылося абмеркаванне сацыяльна-эканамічных пытанняў. Намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Таболіч акцэнтаваў увагу на выніках прайшоўшага ў Гомелі 7-га міжнароднага эканамічнага форуму, дзе былі прадстаўлены праекты ад Жыткавіцкага раёна, а таксама на выкананні Дзяржаўнай праграмы “Прыпяцкае Палессе”, выніках праверак гандлёвых аб’ектаў розных форм уласнасці, выкананне планаў тавараабароту. Шэраг недахопаў, сярод якіх, найперш, культура абслугоўвання пакупнікоў, прыводзяць да страт у тавараабароце — канстатаваў Мікалай Какора, ацэньваючы працу Жыткавіцкага райпа. На яго думку, недастаткова развіваюцца і аказваюцца насельніцтву некаторыя запатрабаваныя віды паслуг, у тым ліку ў аграгарадках і цалкам у сельскай мясцовасці. Крытыкавалася таксама райспажыўтаварыства за адсутнасць так называемага вынаснога гандлю: не кожны пакупнік пойдзе ў магазін, каб купіць тую ж шклянку халоднага квасу і марожанае. А па шляху набыў бы на вуліцы. Актуальна гэта тэма асабліва зараз вясной і летам. Кіраўнік раёна, звяртаючыся да адказных работнікаў, заявіў, што чакае ад іх рэальных дзеянняў і актыўных падзвіжак у стварэнні найлепшых умоў для рэалізацыі прадукцыі і абслугоўвання пакупнікоў.


Напружаны графік будаўніцтва жылля ў раёне, але не выканаць прагнозы, адставаць у тэмпах будаўніцтва — недапушчальна, адзначыў М. Какора. Па многіх аб’ектах, на жаль, заўважнае адставанне — пра гэта паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Быстрэнка. Разгледжана таксама шырокае кола пытанняў, якія ўзнікаюць у камунальнай сферы. Старшыня райсавета Н. Рамановіч акцэнтавала ўвагу на праблеме забяспечанасці пітной вадой насельніцтва ў аграгарадку Азяраны і абслугоўвання вызначаных месцаў збору смецця на тэрыторыі сельскіх Саветаў. Як адзначалася, днямі будзе ў аграгарадку Азяраны прабурана новая свідравіна і далей будзе пакладзены новы вадавод. Да канца года будуць выкананы і іншыя запланаваныя работы ў гэтым аграгарадку.


На нарадзе разгледжаны шэраг сацыяльных пытанняў: аб выкананні Дэкрэта №18 аб абавязаных асобах, занятасці дзяцей у летні перыяд, арганізацыі і правядзення падпісной кампаніі на перыядычныя выданні. Гучалі і іншыя пытанні, якія акрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Валерый Рагалевіч.


Акцэнтаваны праблемныя пытанні дзейнасці аграпрамысловага комплексу, для якога зараз найбольш актуальна — атрыманне малака высокай якасці і нарыхтоўка кармоў. Звярталася таксама ўвага пытанням добраўпарадкавання райцэнтра і населеных пунктаў раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.