Клопаты пра памяць
Вялікія абнаўленчыя работы праведзены ў вёсцы Ленін на памятных для кожнага жыхара месцах.
Дзякуючы мэтанакіраванай працы ўдалося значна палепшыць знешні выгляд чатырох вясковых помнікаў. Іх не толькі пафарбавалі, на многіх заменены на новыя некаторыя кампазіцыйныя дэталі і элементы. Наведзены ўзорны парадак і на прылягаючай тэрыторыі: праведзена падсыпка, пакладзена тратуарная плітка і іншае. На прывядзенне ў парадак памятных мясцін патрачана немалая сума грошай, шэсцьдзесят мільёнаў рублёў, выдзеленых з раённага бюджэту.