Зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты

Акруговая выбарчая камісія Тураўскай выбарчай акругі №30 па выбарах дэпутатаў Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў па Тураўскай выбарчай акрузе №30:


САСНОЎСКАГА Сяргея Васільевіча, які нарадзіўся 23 чэрвеня 1959 года, генеральнага дырэктара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельтранснафта “Дружба”, жыве ў горадзе Гомель, беспартыйны.


Вытрымкі з яго дэкларацыі аб даходах і маёмасці: даходы, атрыманыя па месцы працы — 102553715 рублёў. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мазыр, кватэру ў г. Гомель, зямельны ўчастак 0,12 га ў г. Мазыр;


ХАМЦА Анатолія Мікалаевіча, які нарадзіўся 26 мая 1950 г., індывідуальнага прадпрымальніка, жыве ў г. Петрыкаў, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі.


Вытрымкі з яго дэкларацыі аб даходах і маёмасці: даходы, атрыманыя ад прадпрымальніцкай дзейнасці — 2000000 рублёў, пенсія па III групе інваліднасці — 2134880 рублёў. Ва ўласнасці мае дом у в. Славінск.


М. ЮРЭВІЧ, старшыня камісіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.