Трывалая сувязь
Дапамогу на веснавых палявых работах КСУПу “Коленскае” сёлета акажа ДПТВ-182.
Гэта не выпадкова, бо для навучальнай установы сельгаспрадпрыемства з’яўляецца падшэфным. Для аказання дапамогі гаспадарцы з вучылішча накіравалі групу майстроў і навучэнцаў, а таксама два трактары. Прадстаўнікі ДПТВ будуць задзейнічаны на розных участках работ, што дасць ім добрую магчымасць непасрэдна на практыцы ўдасканальваць сваё прафесійнае майстэрства.