Рост да мінулагодняга

Упэўнена, з прыкметным паскарэннем спрацаваў у першым квартале 2010 года калектыў лесанарыхтоўшчыкаў адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічлес”. Таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах было выпушчана на 2 мільярды 834 мільёны рублёў, што да аналагічнага паказчыка студзеня – сакавіка 2009 года склала 125,5 працэнта.


Нарыхтавана звыш 31 тысячы кубічных метраў драўніны, што склала 149,7 працэнта да мінулагодняга. Паспяхова выкананы планы па вывазцы і распілоўцы драўніны, па выпуску піламатэрыялаў, тавараў народнага спажывання. На 124,7 працэнта да леташняга ўзрасла сярэднямесячная зарплата.


У працоўным саперніцтве лепшых вынікаў дасягнуў Людзяневіцкі майстарскі ўчастак пад кіраўніцтвам Андрэя Каржа. План трох першых месяцаў года тут быў выкананы на 121,6 працэнта. Багатыя працоўныя здабыткі таксама на рахунку брыгады распілоўшчыкаў на чале з Аляксандрам Вішняковым. А на вывазцы хлыстоў з лепшага боку вызначыліся Аляксандр Башкевіч, Мікалай Касцюк, Уладзімір Гром, Ігар Касцюк.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.