Пашырыцца і перапрацоўка, і гандаль

Цэх па перапрацоўцы мяса магутнасцю больш чым на тысячу тон прадукцыі ў год плануецца пабудаваць у сялянскай гаспадарцы М.Р.Шруба.


Зараз дапрацоўваецца праектна- каштарысная дакументацыя новага вытворчага аб’екта. Сёлета мяркуецца і распачаць новабудоўлю. Узвядзенне перапрацоўчага цэха дазволіць сялянскай гаспадарцы значна пашырыць асартымет вырабляемай мясной прадукцыі. Дарэчы, мяса для перапрацоўкі таксама ўласнай вытворчасці.


Кіраўніцтвам сялянскай гаспадаркі запланавана не толькі наладзіць глыбокую перапрацоўку мяса, але і пашырыць ёю гандаль праз свае ўласныя кропкі. Таму да тых, што існуюць зараз, дабавяцца яшчэ дзве: гандлёвы павільён і магазін у райцэнтры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.