З канцэртамі і кветкамі
У адзін з першых дзён сакавіка аўтаклуб аддзела культуры наведаў вёскі Вязаў Лес, Сялко і Доўгая Дуброва, у якіх для мясцовага насельніцтва былі дадзены змястоўныя канцэрты.
У вёсцы Вязаў Лес госці з райцэнтра наведалі ветэрана Івана Фёдаравіча Радчэню, у Сялку ўручылі кветкі Ганне Васільеўне Мірзакарымавай. Перад вяскоўцамі, якія горача дзякавалі артыстаў за душэўныя песні, прасілі прыязджаць часцей, выступіў спецыяліст раённага цэнтра эпідэміялогіі і гігіены Дзмітрый Мінец.