Стараннасці не займаць

Стараннасці не займаць — так гавораць жыхары пасёлка Хваенск аб загадчыцы мясцовай дзіцячай бібліятэкі Алене Хамлюк.


У сапраўдны вясковы цэнтр культуры ператварылася дзякуючы працы гэтай жанчыны бібліятэка. У ёй цікава не толькі дзецям, але і дарослым, бо бібліятэкар не абмяжоўвае свае абавязкі толькі выдачай кніжак. Тут праводзіцца шмат розных мерапрыемстваў, што і было засведчана падчас справаздачнага сходу ўстановы. Прысутныя на ім жыхары не толькі з цікавасцю выслухалі справаздачу Алены Сяргееўны, але і з задавальненнем паглядзелі падрыхтаванае ёю і актывістамі бібліятэкі мерапрыемства. Яно было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. Таму на свяце гучала шмат беларускіх вершаў і песень, спрабавалі гледачы і разгадаць беларускія загадкі, а таксама палюбаваліся пастаноўкай народнай казкі і адчулі магутную энергетыку беларускай полькі. І ўсё гэта падрыхтавала бібліятэкар і яе надзейныя памочнікі. Нездарма пасля мерапрыемства старшыня Азяранскага сельсавета Сяргей Аксёнчык даў высокую адзнаку не толькі гэтаму святу роднага слова, але і ўсёй дзейнасці ўстановы. І мы, чытачы бібліятэкі, таксама падтрымліваем гэтую ацэнку кіраўніка мясцовай улады.


Г. МЕЛКАСТУПАВА, жыхарка п. Хваенск.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.