Стала не проста бабуляй, замяніла маці…

Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Я хачу паведаць вам звычайную гісторыю простай, сціплай, непрыкметнай жанчыны — Яхнавец Вольгі Фёдараўны, якая прыехала ў Чырвонае ў 1971 годзе, адна з першых жыхароў пасёлка. Усё сваё жыццё працавала настаўніцай пачатковых класаў.


З успамінаў яе былых калег-настаўніц Н.І. Івановай і Г.Ф. Паграноўскай — Вольга Фёдараўна чысцейшай душы чалавек, добразычлівы, шчыры, адказны, сумленны настаўнік, якога вельмі любілі дзеці і паважалі ў працоўным калектыве. Хоць ужо шмат гадоў на заслужаным адпачынку, яна і па сённяшні дзень карыстаецца вялікай павагай у аднавяскоўцаў, часты госць у Чырвоненскай школе. Яе запрашаюць на мерапрыемствы ў сельскую бібліятэку, на вечары-сустрэчы, якія яна наведвае з вялікім задавальненнем.


Кажуць: «Жыццё пражыць — не поле перайсці». Так здарылася, што акрамя сваіх дзяцей, якіх выхавала Вольга Фёдараўна разам з мужам, ёй давялося паднімаць аднаго за другім унукаў.


Першага, Аляксандра, выхавалі, дапамаглі атрымаць вышэйшую адукацыю. Стаў ён добрым чалавекам, мае работу, сям’ю.


Амаль у 60-гадовым узросце апынуўся на яе руках двухгадовы Сярожа. І Вольга Фёдараўна зноў прынялася праць, прасаваць, гатаваць, правяраць урокі, а самае галоўнае, вучыць маленькага чалавека справядлівасці, дабрыні, любові да сваёй Радзімы, да людзей.


Вольга Фёдараўна аддала яму ўсю цеплыню сваёй душы, пяшчоту, клопат. Кожны дзень маліла Бога, каб даў ёй сілы падгадаваць хлопчыка. І Бог пачуў яе малітвы, Сярожа паспяхова скончыў Чырвоненскую школу, паступіў у Гомельскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, дзе і працягвае вучобу зараз.


Яшчэ ў школе спрабаваў пісаць вершы. У 2006 годзе ён стаў лаўрэатам рэгіянальнага конкурсу «Проба пяра», які быў арганізаваны абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.


У вершы, які Сярожа прысвяціў сваёй бабулі, яскрава адчуваецца заканамернасць: тое, што прывіваецца з дзяцінства, з вялікай удзячнасцю вяртаецца назад.


Прачытаем яго:


Моей любимой бабушке


Я помню, как ты мне махала рукой. Я уходил, краснощекий, в школу, Как очень холодной и лютой зимой Мою непослушную гладила голову. Я помню цветы и первый сентябрь, Как я с тобой за руку шел на уроки, Как весеннею серою снежною хлябью К тебе прибегал, намочивший ноги. Но время бежит всем словам вопреки. Стареют и горы, не только люди, Но даже бег той быстрой реки Преградой для нас никогда не будет. Уже я студент, и школа ушла, Как старый корабль, в прошлого сторону, А ты, как и прежде, сидишь у окна И гладишь мою непослушную голову. Люблю я блеск твоих седин И яркое мерцанье глаз. На свете человек один Так сладко-нежно любит нас. О, бабушка, как я тебя люблю! Как нужен мне совет твой в этой жизни. За все, за все тебя благодарю И буду помнить от рожденья и до тризны.


І сапраўдны,шчаслівыя тыя людзі, якія маюць удзячных нашчадкаў.


Т. ЧАРНАГАЛОВА, бібліятэкар Чырвоненскай бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.