Прафсаюз падвёў вынікі
Днямі падсумаваў вынікі пяцігадовай дзейнасці прафкам ААТ “Тураўшчына”. У справаздачнай канферэнцыі прынялі ўдзел больш за сто ўпаўнаважаных членаў прафсаюзнай арганізацыі таварыства.
Удзельнікі мерапрыемства ўважліва выслухалі справаздачу старшыні прафкама Ніны Ільені, якая падрабязна расказала аб стане спраў у пярвічцы. Асноўны акцэнт у яе выступленні быў зроблены на тым, як выконваліся асноўныя палажэнні калектыўнага дагавору, што ў працэсе рэарганізацыі гаспадарак не было дапушчана скарачэння працоўнага калектыву. Таксама адзначыла старшыня і найбольш актыўных членаў прафсаюзнай арганізацыі. На канферэнцыі яе ўдзельнікі абралі новы склад прафкама і яго старшыню. Па выніках галасавання старшынёй прафсаюзнай арганізацыі таварыства стаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Чарнушэвіч.
Справаздачная кампанія раённага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу завяршылася канферэнцыяй, якая адбылася на гэтым тыдні.