Падсумавалі духоўныя здабыткі

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся сход, на якім былі падведзены вынікі работы за мінулы год, намечаны планы і задачы на бягучы. Са справаздачным дакладам выступіла дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Людміла Кронда.


Затым увазе прыйшоўшых на сустрэчу самых актыўных чытачоў быў прадстаўлены вечар-успамін “Горад лёсу і надзей”, прысвечаны 65-годдзю Вялікай Перамогі і 510-годдзю горада Жыткавічы. З цікавасцю былі заслуханы прысутнымі выступленні дзіцяці блакаднага Ленінграда Паліны Сяргееўны Хількевіч, настаўніцы матэматыкі Галіны Емяльянаўны Давыдзенка. Са старонкамі жыцця ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Браніславы Уладзіміраўны Ліпскай азнаёміла чытачоў бібліятэкар гарадской бібліятэкі Наталля Крашанініна.


Была аформлена кніжная выстава “Жыткавічы: мінулае і сучаснасць”. Песні выканалі Вольга Жураўская, Любоў Трафімовіч, Надзея Лядвік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.