Натхняе ўласным прыкладам
КСУП «Чырвоны Бор» зведаў на сваім шляху шмат выпрабаванняў. Былі і ўзлёты, і падзенні, часам здавалася, што стаіць сельгаспрадпрыемства на краі бездані. А вось з прыходам новага дырэктара Сяргея Макарэвіча справы ў гаспадарцы ўвесь час прыкметна паляпшаюцца, людзі сталі працаваць весялей, з большым агеньчыкам, з верай ў заўтрашні дзень. І на поспехі натхняе сваіх падначаленых сам кіраўнік калектыву.
А перамены да лепшага відавочныя. Уступіў ў строй дзеючых новы сучасны малочнатаварны комплекс, на якім пануюць узорныя парадак і чысціня. Праведзена рэканструкцыя майстэрняў, пункта тэхнічнага абслугоўвання, дыспетчарскай. Абуладкаваны вучэбны клас, будуць устаноўлены відэакамеры, камп’ютэр. Устаноўлены катлы на цвёрдым паліве, сваімі сіламі зроблены батарэі.
Наладжаны цесныя дзелавыя сувязі з ПМК-97, БМУ-8, іншымі дзяржаўнымі і прыватнымі прадпрыемствамі. Актыўную дапамогу маладому, энергічнаму кіраўніку аказваюць яго намеснік Сяргей Макарэвіч, спецыялісты.
Т. ГЕРМАН, п. Чырвоны Бор.