Для адпачынку моладзі

Амаль дзве сотні маладых людзей запоўнілі актавую залу Тураўскага гарадскога Дома культуры ў дзень усіх закаханых. Для прыйшоўшых быў наладжаны сапраўдны баль і гульня “Шчаслівы выпадак”.


Напачатку арганізатары ўсім наведвальнікам мерапрыемства далі па палавінцы імправізаванага сэрца, і маладыя людзі павінны былі знайсці сабе пару, склаўшы дзве палавінкі ў адно цэлае. Супалі тры пары, паміж якімі і разгарнулася на сцэне саперніцтва ў розных конкурсах. Гледачы моцна падтрымлівалі канкурсантаў, а пасля і ім арганізатары прадаставілі магчымасць павесяліцца.


Арганізацыя актыўнага адпачынку для моладзі для калектыва Тураўскага ГДК з’яўляецца адным з галоўных накірункаў у рабоце. І па вялікай колькасці маладых людзей, якія наведваюцца ва ўстанову культуры, можна меркаваць, што гэтая дзейнасць культработнікаў не дарэмная.


С.МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.