Запасы, якія радуюць
Цяпер, відаць, цяжка знайсці кіраўніка, які б ганарыўся вялікімі складскімі запасамі непрададзенай прадукцыі. А вось для Жыткавіцкага філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаблпаліва” гэтая праблема мае сваю асаблівую канфігурацыю. Тут нават радуюцца адноснаму затаварванню і не без задавальнення дэманструюць на двары прадпрыемства свае паліўныя запасы. І горш, калі б тут пуста было. У гэтым спецыфіка філіяла: трэба рыхтавацца да горшага, а спадзявацца на лепшае.
І не памыліліся мясцовыя працаўнікі: зіма сапраўды выдалася снежнай, марознай, з завеямі. Таму попыт у людзей на мясцовыя віды паліва значна ўзрос. За 2009 год было прададзена 5600 тон брыкету (у тым ліку насельніцтву 3700 тон) і 5 тысяч кубічных метраў дроў (у тым ліку насельніцтву 3650 кубічных метраў). У студзені 2010 года колькасць рэалізаванага брыкету да адпаведнага месяца 2009 года ўзрасла на 117 працэнтаў. А ў цэлым за першы месяц новага года насельніцтву было прададзена 240 кубічных метраў дроў і 330 тон брыкету.
З кожным годам расце попыт з боку насельніцтва на закуп раздзеланых і колатых дроў. У 2009 годзе ён узрос адпаведна на 125 і 140 працэнтаў.
С. ВЕЧАРОВЫ.