З клопатам аб ветэранах

Падвядзенне вынікаў працы пярвічнай ветэранскай арганізацыі ветэранаў працы КУП “Жыткавіцкі камунальнік” пад кіраўніцтвам старшыні пярвічкі Адама Дарафея прайшло днямі на базе прадпрыемства. Удзел у сходзе прынялі дырэктар прадпрыемства Алег Савосценка і старшыня гарадской ветэранскай арганізацыі Марыя Рудэнка.


Больш васьмідзесяці былых працаўнікоў камунальніка прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве. І адразу ж была станоўча ацэнена праца ветэранскай арганізацыі. Дзякуючы зладжанаму супрацоўніцтву з кіраўніцтвам прадпрыемства ветэраны ў поўнай меры адчуваюць клопат аб сабе. Таму і былі выказаны словы падзякі ад былых працаўнікоў кіраўніку прадпрыемства і старшыні пярвічнай арганізацыі, якія змаглі зрабіць дзейнасць ветэранскай арганізацыі найбольш эфектыўнай.


А. УЛАДЗІМІРАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.