Усе пытанні ўзяты пад кантроль

У адзін з аддаленых сельсаветаў раёна – Мілевіцкі – напрыканцы мінулага тыдня наведаўся адзін з так званых агітцягнікоў ідэалагічнага аддзела райвыканкама.


Перад мясцовымі жыхарамі ў сельскім Доме культуры выступіў намеснік старшыні Жыткавіцкага райвыканкама Валерый Рагалевіч, які затым даў адказы на шматлікія пытанні прысутных. Да размовы з людзьмі падключыліся таксама старшыня Мілевіцкага сельсавета Міхаіл Прышчык, упраўляючы аддзяленнем “Ленінскае” КСУП “Людзяневічы” Валерый Прыбаровіч.


Жыхароў сельскага Савета цікавілі пытанні барацьбы з п’янствам, працаўладкавання, выдзялення пашы і арганічных угнаенняў, аказання медыцынскіх паслуг і інш. На адны пытанні былі дадзены адказы адразу, другія занатаваны для іх далейшага паспяховага вырашэння. Перад прысутнымі выступіў таксама намеснік начальніка падатковай інспекцыі Аляксандр Палтаран. А завяршыў сустрэчу змястоўны канцэрт, з якім перад землякамі выступілі мясцовыя самадзейныя артысты.


С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.