Афіцэрамі не нараджаюцца

Вялікая ўвага супрацоўнікамі райваенкамата надаецца прафарыентацыйнай рабоце сярод старшакласнікаў школ. Чарговае такое мерапрыемства праведзена днямі ваенным камісарыятам сумесна з выкладчыкам Ваеннай Акадэміі Вадзімам Далідовічам з выпускнікамі гарадскіх навучальных устаноў і прафесійна-тэхнічнага вучылішча.


У ходзе сустрэч з юнакамі выкладчык акадэміі і начальнік аддзялення прызыву райваенкамата Алег Брэеў арыентавалі хлопцаў на выбар вайсковых спецыяльнасцей. Падчас мерапрыемства школьнікі і іх настаўнікі атрымалі падрабязную інфармацыю аб галоўнай навучальнай установе афіцэрскіх кадраў краіны: прагледзелі невялікі кінафільм аб гісторыі стварэння ваеннай акадэміі, яе цяперашняй матэрыяльнай базе, умовах паступлення і навучання, факультэтах і спецыяльнасцях, якія можна атрымаць пасля заканчэння вучобы. Падрабязна рассказалі юнакам і пра працаўладкаванне пасля атрымання ваеннай спецыяльнасці, іншыя матэрыяльныя выгоды, якія даюцца афіцэрам і курсантам акадэміі.


Вадзім Далідовіч і Алег Брэеў адказалі на пытанні старшакласнікаў, а пасля дэталёва пагутарылі з тымі юнакамі, якія маюць жаданне паступіць у акадэмію ці на ваенныя факультэты грамадзянскіх ВНУ. Такіх на цяперашні час у нашым раёне налічваецца чатырнаццаць чалавек, з якіх дзве дзяўчыны. Дарэчы, праводзімая прафарыентацыйная работа супрацоўнікамі райваенкамата сярод школьнікаў дае добры плён — з кожным годам жадаючых звязаць свой лёс з арміяй становіцца ўсё больш.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.