Попыт заказчыкаў задавальняецца

Створаны летась надзейны падмурак дазволіў калектыву адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” паспяхова, без усякіх раскачак распачаць работу з першых дзён новага года. А пражыты год сапраўды быў багаты на поспехі: тут датэрмінова аднымі з першых у тарфяной галіне завяршылі сезонны план па здабычы фрэзернага торфу, нарыхтаваўшы 200 тысяч тон гэтага каштоўнейшага віду паліва. А гэта значыць надзейна забяспечылі сыравінай брыкетны завод і кацельную. Датэрмінова выканалі свае асабістыя сезонныя планы 15 машыністаў уборачных машын, якія, згодна ўмоў спаборніцтва, атрымалі значныя прэміі.


За мінулы год замест 100 працэнтаў па плану аб’ём таварнай прадукцыі склаў 101,5 працэнта. Планавалася выпусціць 102 тысячы тон паліўных брыкетаў, а фактычна было выпушчана 102,6 тысячы тон. Калі ў 2008 годзе на экспарт у Швецыю было пастаўлена 35,2 тысячы тон торфабрыкетаў, то ў 2009 годзе гэты паказчык склаў 46,1 тысячы тон брыкетаў на агульную суму 2206 тысяч долараў ЗША, што на 137,6 працэнта вышэй папярэдняга года. А сярэднямесячная зарплата замест запланаваных 919 тысяч рублёў фактычна склала 1 мільён 027 тысяч рублёў.


Акцыянернае таварыства паспяхова выконвае даведзеныя паказчыкі бізнес-плана, мае ўстойлівае фінансавае становішча, працуе прыбыткова, не прыбягаючы да банкаўскіх крэдытаў. Зараз тут паспяхова ідзе рамонт няспраўнай торфаздабываючай тэхнікі, што ўлетку была задзейнічана на балоцістых урочышчах. Згодна распрацаванага рабочага графіка ідзе выраб паліўных брыкетаў на заводзе. Попыт гэтай асноўнай прадукцыі прадпрыемства з боку ўсіх заказчыкаў Гомельскай вобласці паспяхова задавальняецца.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.