За тэорыяй і практыкай – да лепшых

Як паведаміў у рэдакцыю намеснік дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Мікалай Голад, сёмага снежня бягучага года на базе іх прадпрыемства пачалася вучоба начальнікаў брыкетных цэхаў, майстроў, другіх работнікаў дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Белпалівагаз”. Яна працягнецца да 18 снежня.


Месца павышэння кваліфікацыі торфаздабытчыкаў выбрана не выпадкова: ААТ “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” — адно з лепшых у канцэрне, тут назапашаны вялікі вопыт работы, працуюць высокапрафесіянальныя кадры, штогод паспяхова выконваюцца і перавыконваюцца даведзеныя вытворчыя планы і заданні.


Разам з супрацоўнікамі ўстановы адукацыі “Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў вобласці газазабеспячэння ”Газ-інстытут” вучобу са слухачамі будуць праводзіць і дырэктар ААТ “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”, кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Малочка, галоўны інжынер Уладзімір Давыдовіч, спецыялісты мясцовага прадпрыемства. Курсы павышэння кваліфікацыі будуць праводзіць як у вучэбных класах акцыянернага таварыства, так і на базе брыкетнага завода. Дарэчы, у аб’яднанні “Белпалівагаз” налічваецца 19 прадпрыемстваў па вытворчасці брыкету.


С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.