Урокі, якім вучацца

Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання адбылося ў мінулы аўторак на базе Чырвоненскай агульнаадукацыйнай школы. Яго тэма: сістэма ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў, мэта — стварэнне ўмоў ва ўстановах адукацыі раёна па захаванню псіхафізічнага здароўя малодшых школьнікаў, раз-віццё станоўчай матывацыі да вучобы, здольнасцей самастойна ацэньваць вынік уласнай вучэбнай дзейнасці.


Педагогі з усёй Жыткаўшчыны, якія ўваходзяць у раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў, наведалі ўрокі сваіх калег Наталлі Купрацэвіч і Валянціны Гвоздзевай. Затым пад кіраўніцтвам метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета Святланы Пахомавай быў зроблены дэталёвы аналіз іх. Праведзеным урокам была дадзена высокая ацэнка. А ў самым пачатку другой дэкады студзеня тут аналагічнае мерапрыемства правядуць сацыяльныя педагогі школ Жыткаўшчыны. Яны падзеляцца адзін з другім вопытам выхавання так званых цяжкіх падлеткаў.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.