Надзённыя пытанні выканкама
На апошнім пасяджэнні выканкама Тураўскага гарадскога Савета на першы план было вынесена пытанне аб рабоце мясцовых арганізацый па ўтрыманні праезджых частак вуліц у зімовы час. Справаздачы перад прысутнымі трымалі начальнік ДЭУ-48 Сяргей Уткін, выконваючы абавязкі начальніка ДЭУ-111 Васіль Кот, начальнік камунальнага ўчастка №6 Уладзімір Жылан.
У адным з пунктаў рашэння выканкама ў дачыненні да камунальнай службы ўвага была засяроджана ў першую чаргу на надзейныя падыходы і пад’езды да аб’ектаў сацыяльнай сферы: ясляў-садоў, бальніцы, пошты, рынка, увогуле, жылфонда. Немалаважным было і другое пытанне па справаздачы спецыяліста гарвыканкама аб рабоце па зборах падаткаў і арэнды на зямлю на тэрыторыі гарадскога Савета. Тым больш што ў горадзе засталося 28 чалавек, якія не заплацілі падаткі. Меры да такіх людзей пасля апошняга папярэджання будуць прыняты больш дзейсныя і жорсткія.
С.ВІЛЬЧЫК.