Каб запаліць свае зоркі
Ва ўсіх чатырох намінацыях удзельнічалі жыткаўчане ў мінулую нядзелю ў Калінкавічах у час адборачнага тура рэспубліканскага конкурса маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. Удзел у ім прымалі прадстаўнікі 11 раёнаў.
У намінацыі “Аўтарская песня” Жыткаўшчыну прадстаўляў дырэктар Тураўскай дзіцячай школы мастацтваў Павел Бердніковіч, у “Народных спевах” удзел прымалі загадчыца клуба вёскі Запясочча Алена Валюшыцкая і выкладчыца Чырвоненскай музычнай школы Ірына Коваль. Майстэрства эстрадных спеваў дэманстравалі выкладчыца гімназіі горада Жыткавічы Ульяна Ходзіч і мастак-афармляльнік КУП “Жыткавіцкі камунальнік” Кацярына Лашына. А ў размоўным жанры выступіла мастацкі кіраўнік Рычоўскага сельскага Дома культуры Марыя Дзянісава.
Вынікі тура стануць вядомы пазней. Галоўнае — удзел, хаця на пераможныя месцы нашы землякі надзею не губляюць.
С. ВІЛЬЧЫК.