Ідзе рэканструкцыя свінафермы
Свінаферма, што перайшла на баланс акцыянернага таварыства пасля рэарганізацыі мясцовага сельгаспрадпрыемства, патрабуе да сябе пастаянных клопатаў і ўвагі з боку адміністрацыі, спецыялістаў і радавых працаўнікоў.
А па стану на лістапад бягучага года тут утрымлівалася 763 галавы, ў тым ліку асноўных свінаматак – 72, рамонтных і правяраемых – 39 і 7 – кныроў.
Зараз тут працягваецца рэканструкцыя, якая ўключыла ў свае аб’ёмы рамонт бытавога корпуса, даху ў матачніку, другой чаргі шведскага стала. Дарэчы, ААТ “Жыткавічыхімсервіс” на немалой плошчы вырошчвае ўласную кукурузу на зерне і зялёную масу, якая з’яўляецца важнай састаўной рацыёну кармлення для свіней.
Свініну мясцовага таварыства можна бачыць у продажы на раённых кірмашах. Яе рэалізуюць і на Калінкавіцкі мясакамбінат. Да слова, ад нядаўна пастаўленных туды дзвюх партый свіней было выручана 40 мільёнаў рублёў.
С.ВЕЧАРОВЫ.