І маладзее душа пенсіянера

Надзвычай плённым на паездкі ў аддаленыя населеныя пункты раёна быў для аўтаклуба аддзела культуры, членаў клуба “Клопат” лістапад бягучага года. Актывісты з песнямі і інфармацыйнымі паведамленнямі наведалі вёскі Буйкавічы і Пасека, Калінаўка і Загорбашша, Сукачы і Нова-Ленін.


Цікавымі, змястоўнымі былі выступленні перад мясцовым насельніцтвам прадстаўнікоў цэнтральнай раённай бібліятэкі, раённага аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, упраўлення па працы і сацыяльнай абароны і другіх служб раёна. Былі падрыхтаваны і прачытаны інфармацыйныя паведамленні на антыалкагольную і супрацьпажарную тэматыку, пра парадак аказання матэрыяльнай дапамогі маючым патрэбу пажылым і непрацаздольным грамадзянам, прыведзены канкрэтныя прыклады. З поспехам выступаў перад вяскоўцамі ансамбль “Асалода”.


У адзін са сваіх апошніх візітаў аўтаклуб, члены клуба “Клопат” наведалі Людзяневіцкую сярэднюю агульнаадукацыйную школу. Тут выступілі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і раённага цэнтра эпідэміялогіі і гігіены. У цэнтры ўвагі былі пытанні супрацьпажарнай бяспекі, прафілактыкі СНІДу, грыпу і вострых рэспіраторных захворванняў.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.