Дзякуючы дбайным рукам
Дзякуючы дбайным рукам прыбіральшчыц службовых памяшканняў утрымліваецца належны парадак у навучальных установах раёна. Што тут скажаш: нялёгкая іх праца. І добра, калі да яе з павагай адносяцца як дарослыя, так і дзятва.
Прыбіральшчыц Раісу Рыгораўну Купрацэвіч і Надзею Сяргееўну Давідовіч у Чырвоненскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе паважаюць за стараннасць, адданасць справе: Раіса Рыгораўна ўжо 20 гадоў працуе нязменна на сваёй, здавалася б, незаўважнай, але вельмі патрэбнай пасадзе, Надзея Сяргееўна адпрацавала 10 гадоў. Разам з іншымі сваімі калегамі яны робяць усё магчымае, каб стварыць дамашнюю ўтульнасць у школе, якая для іх стала бадай што родным домам…
У. МІКАЛАЕЎ.