На пошце стане прыгажэй
Значна палепшацца ўмовы працы для работнікаў аддзялення паштовай сувязі ў пасёлку Чырвонае.
Зараз на пошце ў гэтым населеным пункце вядзецца капітальны рамонт. Работы выконваюцца спецыялістамі РУПСа. Ужо заменена 60 метраў цеплатрасы, якая ідзе да аддзялення сувязі. Мяняюцца столя, дзверы, абнаўляюцца сцены. Закончыць рамонтныя работы на гэтым аб’екце кіраўніцтва раённага вузла паштовай сувязі запланавала ў другой палове наступнага месяца.
С. МІКАЛАЕЎ.