Хутка дажынкі
На апошніх гектарах вядуць абмалот збажыны хлебаробы КСУПа “Бялёў”. А гэта значыць, што тут хутка адсвяткуюць Дажынкі.
Read moreНа апошніх гектарах вядуць абмалот збажыны хлебаробы КСУПа “Бялёў”. А гэта значыць, што тут хутка адсвяткуюць Дажынкі.
Read moreПершы камбайнавы экіпаж — тысячнік з’явіўся падчас сёлетняга жніва на Жыткаўшчыне.
Read moreУ раённай сістэме адукацыі ідуць апошнія падрыхтоўчыя работы да навучальнага года. У ліку іх і прыёмка школ і дзіцячых садзікаў, якая распачалася з 12 жніўня. Камісія ў складзе намесніка начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Генадзя Бароўскага, інспектара інспекцыі Дзяржпажнагляду Аляксея Ганчара, супрацоўніка раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вольгі Ільеня ў першы дзень сваёй работы ацэньвала гатоўнасць навучальных устаноў, якія размешчаны ў так называемай ленінскай зоне.
Read moreУ разгары жнівень – апошні месяц багатага на ўраджай лета. Завяршаецца жніво, працягваецца нарыхтоўка кармоў, вось-вось пачнецца сяўба азімых культур. Завяршаюцца, разам з касьбою і абмалотам каласавых, і школьныя канікулы. І разам з сяўбою азімых пачнецца ў школах свая “сяўба”, насенне якой прарасце з цягам часу “ураджаем” ведаў, дабрыні і мудрасці.
Вось чаму ў гэтыя дні ўсе дарогі часцей і часцей вядуць да школ, што прыхарошваюцца перад святам першага званка, быццам нявесты перад вяселлем. Як падрыхтаваліся вясковыя школкі тураўскай старонкі нашага раёна да новага навучальнага года? Каб атрымаць адказ на гэтае пытанне, адправілася нядаўна ў дарогу група ў складзе вядучага спецыяліста аддзела адукацыі Надзеі Зевакінай, інспектара дзяржпажнагляду раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валянціна Рая, загадчыка аддзела гігіены раённага цэнтра эпідэміялогіі і гігіены Уладзіміра Сяргейчыка і аўтара гэтых радкоў.
Read moreДобрая традыцыя — ушаноўваць лідараў уборкі ўраджаю з мэтай іх заахвочвання ў перыяд, калі большая палова збожжа ўжо сабрана, закладзена абласным аб’яднаннем прафсаюзаў яшчэ чатыры гады таму. У мінулую сераду, па абедзе, яна знайшла свой сёлетні лагічны працяг.
Арганізатарам сустрэчы не давялося спыняць уборачны канвеер, няхай на некалькі хвілін, як было ў мінулыя гады. Запанурылася неба ў гэты дзень, пацерушыў дождж, засмуціўшы хлебароба, не даў вывесці камбайны ў поле. Што ж — з прыродай не паспрачаешся. Але ж гэта дало магчымасць хоць на нейкі час ім перадыхнуць і… пачуць добрыя словы за выдатную працу.
Read moreНочь с субботы на воскресенье стала последней в жизни сорокадвухлетнего уроженца города Турова. Виной всему стала непотушенная сигарета.
Read moreКомпания из городского поселка Микашевичи так и не обратила внимание на лежащего на асфальте человека… Даже после того, как на автомобиле Джетта переехали его.
Read moreЖыткавіцкія кааператары на цяперашні час актыўна вядуць нарыхтоўкі лясных дароў і лішкаў вырашчанага ўраджаю агародніны і садавіны ў насельніцтва. Зараз асноўны клопат — нарыхтоўка яблыкаў. Іх ужо закуплена больш 300 тон. Плануецца, што яблыкаў будзе ў гэтым сезоне нарыхтавана не менш 1000 тон.
Read moreАцэнка гатоўнасці адукацыйных устаноў раёна да новага навучальнага года дадзена спецыяльна створанымі камісіямі па прыёмцы школ.
Read moreНарэшце, можна смела сказаць: першага верасня расчыніць дзверы для паўтары сотні школьнікаў Верасніцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа. Такое перакананне з’явілася ў мяне пасля наведвання будаўнічага аб’екта, на якім яшчэ вядуцца паўнамаштабныя работы.
Read moreУ кругласутачным рэжыме працуе ў гэтыя дні рэспубліканскае вытворчае хлебапрыёмнае ўнітарнае прадпрыемства “Жыткавіцкая хлебная база”. Усе намаганні калектыва прадпрыемства скіраваны на тое, каб прыняць і пакласці на захоўванне, дапрацаваць зерне новага ўраджаю, якое пастаўляюць гаспадаркі і ў лік дзяржзаказу. Рабочы рытм на хлебнай базе даволі высокі, хаця не так і лёгка яго падтрымліваць, бо хлеб новага ўраджаю з кожным днём усё прыбывае і прыбывае. У чым няцяжка было пераканацца, наведаўшыся на прадпрыемства.
Read moreКалектыў работнікаў Жыткавіцкага дарожна-будаўнічага ўпраўлення №21 заўсёды характарызаваўся тым, што тут стараліся працаваць стабільна, павялічваючы тэмпы росту будаўніцтва, рамонту і ўтрымання дарог сваёй і суседняй Брэсцкай вобласці, а таксама рэканструкцыі вуліц гарадоў і вёсак.
Read moreУ структуры сельгасугоддзяў на тэрыторыі нашага раёна меліяраваныя землі займаюць больш палавіны плошчаў. І менавіта дзякуючы догляду за імі штогод забяспечваецца важкі валавы збор прадукцыі раслінаводства. Бо зямлю не падманіш: па меры ўкладанняў будзе і аддача.
Read more7 жніўня ва ўпрыгожаную па-святочнаму актавую залу цэнтральнай раённай бальніцы адразу пасля абеду дзверы практычна не зачыняліся. З гадзіну сюды заходзілі людзі з радаснымі ўсмешкамі, цёпла віталіся з прысутнымі ў памяшканні, рассаджваліся за накрытымі салодкімі сталамі. Яшчэ, што адразу кінулася ў вочы, многія з прыйшоўшых трымалі ў руках прыгожыя вялікія букеты. Сапраўды, было шмат кветак, а гэта першае сведчанне таго, што медыкі сабраліся для віншавання вельмі заслужаных людзей. Як паказаў далейшы ход падзей, так яно і сталася.
Read more