Жніво-2009: называем лепшых
У раёне зерневыя і зернебабовыя культуры па стану на 31 ліпеня 2009 года скошаны і абмалочаны на 2428 гектарах, што складае 22 працэнты ад агульнай плошчы. Пры ўраджайнасці 31 цэнтнер намалочана 7536 тон.
Лепшых вынікаў на сёлетнім жніве на вышэйазначаную дату дабіліся:
— камбайнавы экіпаж у складзе Уладзіміра Уладзіміравіча Зуевіча і Мікалая Мікалаевіча Лебядзінскага з КСУП “Агра-Прыпяць”, які на камбайне КЗС-1218 намалаціў 394 тоны зерня;
— камбайнавы экіпаж у складзе Алега Кірылавіча Кірыловіча і Міхаіла Фёдаравіча Клімовіча з КСУП “Агра-Прыпяць”, які на камбайне КЗС-1218 намалаціў 355 тон зерня;
— камбайнавы экіпаж у складзе Івана Мікалаевіча Жыганюка і Васіля Мікалаевіча Жыганюка з КСУП “Агра-Прыпяць”, які на камбайне КЗС-1218 намалаціў 347,2 тоны зерня;
— вадзіцель Уладзімір Мікалаевіч Клімовіч з КСУП “Агра-Прыпяць”, які на аўтамабілі МАЗ-555 перавёз 560 тон зерня;
— вадзіцель Мікалай Арсенцьевіч Маркевіч з КСУП “Агра-Прыпяць”, які на аўтамабілі МАЗ-555 перавёз 330 тон зерня.
Падрыхтавана па матэрыялах райсельгасхарчу.