Прыбываюць маладыя педагогі
44 выпускнікі педагагічных вышэйшых і сярэднеспецыяльных навучальных устаноў накіравана сёлета на працу ў наш раён.
Каля двух дзесяткаў маладых спецыялістаў ужо атрымалі сваё працоўнае месца ў навучальных установах. Да 15 жніўня пройдзе размеркаванне і астатніх маладых педагогаў. Як запэўнілі ў аддзеле адукацыі, усе яны атрымаюць сваё першае працоўнае месца. Дарэчы, большасць выпускнікоў маюць вышэйшую адукацыю. Большая колькасць з іх — выхадцы з нашага раёна.
С. БЕЛКА.