ВУЧЫЛІШЧА МЯНЯЕ СТАТУС
Праз год Жыткавіцкае ДПТВ-182 памяняе свой статус. Яно стане агратэхнічным ліцэем.
Зараз вядзецца падрыхтоўка да гэтай падзеі: умацоўваецца кадравы патэнцыял, матэрыяльная база, распрацоўваецца неабходная дакументацыя. Напрыклад, каб мець сваіх спецыялістаў вучылішча сёлета накіроўвае на вучобу ў Пінскі каледж пяць сваіх выпускнікоў. Наогул, стварэнне ліцэя прадугледжвае больш глыбокую агульнаадукацыйную і прафесійную падрыхтоўку навучэнцаў, што будзе спрыяць нацэленасці іх на паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Акрамя таго, запланавана, што ў ліцэі навучэнцы будуць атрымліваць і новыя спецыяльнасці.
С. МІКАЛАЕЎ.