Да прыёмкі ўраджаю гатовы
Больш за паўтары тысячы тон зерня новага ўраджаю паступіла ўжо на Жыткавіцкую хлебную базу.
Да прыёмкі збожжа тут падрыхтаваліся грунтоўна: адрамантавалі тэхналагічнае абсталяванне, набралі штат работнікаў і спецыялістаў. Таму на прадпрыемстве гатовы прымаць хлеб новага ўраджаю кругласутачна. Усяго запланавана засыпаць у дзяржаўныя засекі 50-60 тысяч тон збажыны. Столькі паставяць яе сельгаспрадпрыемствы з нашага раёна і іншых рэгіёнаў вобласці і рэспублікі.
С. БЕЛКА.