І адпачнуць, і аздаровяцца

З пачаткам летніх канікулаў пры дваццаці агульнаадукацыйных школах раёна адкрыліся летнія лагеры. З першага па дваццатага чэрвеня тут адпачнуць больш за тысячу навучэнцаў. Яшчэ больш чатырохсот рабят будуць адпачываць у лагерах, якія працуюць пры спартыўных школах спортаддзела,“Матор” і Юнацтва”.


Па словах галоўнага спецыяліста Гомельскага ўпраўлення па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва па Жыткавіцкаму раёну Уладзіміра Кустава, яшчэ рабяты з Жыткаўшчыны будуць летам адпачываць і аздараўлівацца ў санаторных установах Беларусі. Гэта сорак пяць дзяцей з населеных пунктаў, якія знаходзяцца на забруджанай ад радыяцыі тэрыторыі, і пяцьдзесят –- па сацстраху. Частку канікулаў некаторыя рабяты правядуць і ў лагерах кругласутачнага знаходжання. Пра пуцёўкі ў летнікі паклапоццяца прадпрыемствы, дзе працуюць іх бацькі. Для льготнай катэгорыі дзяцей райвыканкамам на гэтыя мэты выдаткавана чатыры мільёны рублёў. Традыцыйна значная колькасць дзяцей з раёна выедзе на адпачынак у замежжа. Як паказвае аналіз мінулых гадоў, такіх рабят налічваецца прыкладна чатырыста-пяцьсот чалавек. Увогуле, за час летніх канікулаў з агульнай колькасці дзяцей адпачнуць і аздаровяцца ў розных установах амаль палова рабят з нашага раёна.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.