Актывізаваліся шэфы

Паляпшаць добраўпарадкаванне ў населеных пунктах Азяранскага сельсавета дапамагаюць шэфскія арганізацыі райцэнтра.


Нядаўна супрацоўнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Жыткавіцкаму раёну ў вёсцы Чэрнічы знеслі пустуючы будынак. Яшчэ адно безгаспадарчае збудаванне прыбяруць работнікі ПМК-97. Дарэчы з пачатку года такіх пустуючых збудаванняў у вёсках Савета знесена ўжо сем. Свой уклад у добраўпарадкаванне ўносяць і спецыялісты раённага вузла электрычнай сувязі. Яны вядуць устаноўку агароджы на могілках вёскі Пагост. Са 120 пагонных метраў сіламі арганізацыі ўжо ўстаноўлена больш сямідзесяці метраў агароджы.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.