“Віват, Перамога”
Пад гэтай назвай у раёне стартаваў творчы фестываль сярод арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.
Першы адборачны этап фестывалю прайшоў у мінулыя выхадныя ў раённым Доме культуры і Тураўскім ГДК. У ім прыняло ўдзел адпаведна 13 і 9 творчых калектываў. Па словах дырэктара РДК Таццяны Яўлаш, удзельнікі прадэманстравалі высокі выканальніцкі ўзровень.
У бліжэйшыя выхадныя пройдуць яшчэ чатыры адборачныя туры фестывалю: два — ва ўстановах культуры райцэнтра і два — у п. Азёрны і Дуброве. Мяркуецца, што ў фестывалі прыме ўдзел каля ста творчых калектываў з розных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.
С. МІКАЛАЕЎ.