Першыя поспехі
Не так і шмат часу прайшло, як у выніку рэарганізацыі ўзбуйнілася сельгаспрадпрыемства “Запясочча”. І ўжо ёсць станоўчы плён у працы гаспадаркі.
Асабліва гэта прыкметна ў вытворчасці малака. На цяперашні час значна павялічаны надоі. Дзённы валавы надой складае амаль дзевяць тон, што на трыццаць дзевяць працэнтаў больш чым за аналагічны перыяд мінулага года. Адпаведна павялічыўся і продаж малака. Кожны дзень з ферм гаспадаркі пры таварнасці 86 працэнтаў яго пастаўляецца на перапрацоўку больш сямі тон.
С. МІКАЛАЕЎ.