Для патрэб жывёлагадоўлі
Працягваюцца ў гаспадарках работы па закладцы шматкампанентных выпасаў для грамадскага статка.
На цяперашні час яны створаны на плошчы больш чым тысяча гектараў. Планавае ж заданне па закладцы шматкампанентных выпасаў складае на гэты год 1300 гектараў. Больш за ўсіх шматкампанентных выпасаў стварылі ў сельгаспрадпрыемствах “Агра-Прыпяць”, “Чырвоны Бор” і “Коленскае”. Дарэчы, у гэтых гаспадарках ужо справіліся з гэтай работай. Актыўна працуюць працаўнікі вёскі ў гэтыя дні і па догляду за пасевамі культур.
С. БЕЛКА.